19 красавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не ганьбіце блакітныя берэты!»

79
«Не ганьбіце блакітныя берэты!»

Беларускія дэсантнікі сёння маршавалі пад расейскім сцягам.

Традыцыйнае свята ў Беларусі, Расеі, Казахстане і Украіне – Дзень паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) – прайшло 2 жніўня і ў Бабруйску.

Дэсантнікі прайшліся маршам з лукашысцкімі сцягамі, георгіеўскімі стужкамі і расейскім трыкалёрам.

«Бачыў сёння на дзень дэсантніка – хадзілі страявым крокам пад нацысцкім трыкалёрам! Сапраўды, гэта ўжо перабор! Сорамна за ПДВ! Элітныя войскі РБ незразумела ўва што ператвараюцца! Мужыкі, будзьце мужыкамі! Не ганьбіце блакітныя берэты!

Сапраўдных дэсантнікаў і мужыкоў са святам! Насіце берэты з гонарам і помніце, каму прысягу давалі!» – напісаў чытач тэлеграм-канала «Баста!»

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках