25 красавiка 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HIMARS накрылі агнём Антонаўскі мост, штабы і склады акупантаў

18
HIMARS накрылі агнём Антонаўскі мост, штабы і склады акупантаў

У Мелітопалі знішчаны больш за 100 расейскіх жаўнераў.

Уночы ў панядзелак, 8 жніўня, шэраг мясцовых СМІ паведаміў аб ударах УСУ па складах і штабах расейскіх акупантаў у Херсонскай і Запарожскай абласцях.

З'явілася інфармацыя аб чарговым паспяховым удары ўкраінскіх вайскоўцаў па Антонаўскім мосце, які расейцы выкарыстоўваюць для папаўнення страт у жывой сіле і тэхніцы, піша «Новое время».

Таксама паведамляецца аб паспяховых ударах па Дар'еўскім мосце праз Дняпро і па мосце ў раёне Кахоўскай ГЭС.

У Мелітопалі УСУ атакавалі аэрадром і былы завод РЭФМА. Таксама была зафіксаваная робата расейскай СПА. Пра гэта ў Telegram паведаміў мэр горада Іван Фёдараў.

Паводле папярэдніх падлікаў, знішчаная значная колькасць вайсковай тэхнікі, а таксама больш за 100 акупантаў.

Фёдараў адзначыў, што на мінулым тыдні значную частку СПА акупанты перадыслакавалі з Мелітопаля ў Херсон.

«Сённяшняя ноч найбольш дзейсная і сведчыць, што існыя варожыя падраздзяленні СПА ўжо не здольныя супраціўляцца HIMARS. Паслабленне сістэмы СПА стварае неабходныя перадумовы для паспяховага контрнаступу на мелітопальскім кірунку», - напісаў ён.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках