25 красавiка 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ далі акупантам начны бой пад Бахмутам: што вядома

1
УСУ далі акупантам начны бой пад Бахмутам: што вядома

Былі зроблены дзве спробы штурму.

У нядзелю, 7 жніўня, расейскія акупанты спрабавалі ўзяць штурмам Бахмут Данецкай вобласці, але ўкраінскія абаронцы адбілі атаку.

Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале ўкраінскі палітык і грамадскі дзеяч Барыслаў Бяроза.

А 21:45 7 жніўня ён паведаміў, што пад Бахмутам ідзе начны бой. Расейцы спрабавалі прарвацца на Кадэму, але натыкнуліся на годны супраціў ад украінскіх байцоў і адступілі, аднак зноў паспрабавалі штурмаваць. Пазней атака акупантаў пад Бахмутам была канчаткова адбітая, піша «Апостроф».

Як паведаміў у сваім Telegram-канале журналіст Андрэй Цапліенка, расейцы палівалі Бахмут шчыльным агнём, варожыя падраздзяленні знаходзіліся за 8 км ад горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках