19 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве выставілі абвінавачанні былому амбасадару Украіны ў Беларусі

11
У Кіеве выставілі абвінавачанні былому амбасадару Украіны ў Беларусі
МІХАІЛ ЕЖАЛЬ

Яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны выставіла абвінавачанні былому міністру абароны і былому паслу Украіны ў Беларусі Міхаілу Ежалю за ўзгадненне Харкаўскіх пагадненняў аб размяшчэнні Чарнаморскага флоту Расеі ў Крыме. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

«Супрацоўнікі ДБР паведамілі аб падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе былому міністру абароны Украіны Міхаілу Ежалю», - гаворыцца ў паведамленні дзяржбюро.

Прэзідэнты Украіны і Расеі 21 красавіка 2010 года падпісалі ў Харкаве пагадненні аб умовах знаходжання ў Крыме Чарнаморскага флоту РФ. Згодна з гэтымі дакументамі, знаходжанне флоту ва Украіне было прадоўжанае з 2017 года на 25 гадоў.

У структуры мяркуюць, што такім чынам былі створаныя ўмовы для прадаўжэння знаходжання Чарнаморскага флоту Расеі на тэрыторыі Украіны, што садзейнічала нарошчванню вайсковай тэхнікі і асабовага складу ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі.

Міхаіл Ежаль займаў пасаду міністра абароны Украіны ў 2010—2012 гадах. У далейшым ён быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі і працаваў на гэтай пасадзе да траўня 2015 года. Сам Ежаль пасля свайго адклікання з пасады амбасадара жыве ў Беларусі як прыватная асоба. У 2018 годзе ён атрымаў у Беларусі статус уцекача.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках