24 красавiка 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Наступныя два месяцы вайны могуць стаць вызначальнымі

2
Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы: Наступныя два месяцы вайны могуць стаць вызначальнымі
ПАВЕЛ СОЛАХ
ФОТА: BBN.GOV.PL

Да кастрычніка павінны быць прынятыя некаторыя прынцыповыя пастановы.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах мяркуе, што наступныя два месяцы ва Украіне могуць стаць вызначальнымі.

Аб гэтым ён распавёў у інтэрв'ю Polsat News.

Солах сказаў, што Расея выкарыстоўвае тактыку «дывановых бамбаванняў», бо яна не выкарыстоўвае высокадакладную зброю і «дасягае адносна нязначнага прагрэсу». Такая сітуацыя, з ягоных слоў, назіраецца на поўдні краіны, дзе Украіна вяртае ўсё больш населеных пунктаў.

«Усе чакаюць наступлення, бо яго поспех стварыў бы сітуацыю, у якой можна было б весці нейкія перамовы, мірныя ці хаця б пра спыненне агню. Нічога такога пакуль не адбываецца. Усё паказвае на тое, што наступныя два месяцы могуць стаць вызначальнымі», - сказаў ён.

«Ацэнкі такія, што да кастрычніка павінны быць прынятыя некаторыя прынцыповыя пастановы», – дадаў Солах.

Кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы вярнуўся з візіту ў Вашынгтон, дзе размаўляў з прадстаўнікамі ЗША аб вайне ва Украіне. З ягоных слоў, ЗША - гэта ключавая краіна для «станоўчага ходу канфлікту». Аднак цяпер там тэма нумар адзін - інфляцыя і энэргетычныя пытанні і будучыя выбары ў Кангрэс і Сенат.

Ён дадаў, што «ўкраінскі контрнаступ чакаецца, але для гэтага патрэбная зброя неадкладна, у вялікай колькасці».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках