29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Кейс Мёрскага металапракатнага завода нагадвае казку «Рэпка»

8
Эканаміст: Кейс Мёрскага металапракатнага завода нагадвае казку «Рэпка»

Камусьці гэтае прадпрыемства стала як костка ўпоперак горла.

Ці можа выратаваць ад банкруцтва прызначэнне на прадпрыемства дырэктара замест крызіснага кіраўніка - «Салiдарнасць» абмеркавала з эканамістам Львом Марголіным.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Мёрскага металапракатнага завода запатрабаваў цягам тыдня прызначыць дырэктара на прадпрыемства, паведамляе яго прэс-служба.

- Ідэальнае прадпрыемства ператварылі ў банкрута. У нас такіх прадпрыемстваў няма. Гэта суперпрадпрыемства. Тут проста трэба закасаць рукавы і вырабляць прадукцыю, збываць, - заявіў дыктатар.

За аднаўленне Мёрскага металапракатнага завода Лукашэнка паабяцаў прысвоіць званні Героя Беларусі.

Суд аб прызнанні Мёрскага металапракатнага завода банкрутам быў прызначаны на 10 лістапада гэтага года. Агульная запазычанасць па крэдытах складае 1,656 млрд рублёў.

Мёрскі металапракатны завод Miory Steel - прыватнае прадпрыемства ў вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі, адкрытае ў 2020 годзе. Інвестыцыі склалі 200 млн еўраў. У тым жа годзе «ММПЗ-груп» падпісала спонсарскі кантракт з адной з вядучых гоначных каманд «Формулы-1» McLaren.

Год таму завод наведалі сілавікі і затрымалі некаторых кіраўнікоў і працаўнікоў. За кратамі апынуліся гендырэктар завода Пётр Шымуковіч, ягоны намеснік у эканоміцы і фінансах Дзмітрый Слаўнікаў і кіраўнік рады дырэктараў Аляксей Кавалёнак.

Топ-мэнэджараў абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, суўдзеле ў злачынстве і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Пасля затрымання кіраўніцтва на прадпрыемстве пачаліся праблемы з выплатай заробкаў і прастоі.

- Кейс Мёрскага металапракатнага завода нагадвае мне казку «Рэпка». У нас таксама так атрымліваецца: летась прыязджаў Галоўчанка выцягваць з балота, цяпер прыехаў Лукашэнка, стаўкі растуць, ужо званне Героя Беларусі абяцаюць за гэта, - каментуе ў інтэрв'ю эканаміст, сябра палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін.

Справа ў тым, што прадпрыемства вельмі неабходнае Беларусі, асабліва на гэтым этапе. Яно вырабляе белую бляху, патрэбную ў харчовай прамысловасці, будаўніцтве. Кансервавыя бляшанкі, тубы - усё гэта робіцца з белай бляхі.

І замест таго, каб у свой час пакланіцца ў ногі тым інвестарам, якія за свой кошт гэта прадпрыемства зрабілі, а зрабілі за свой кошт 200 млн інвестыцый, і Галоўчанка прызнаў, што гэта прыватнае прадпрыемства… Гэта значыць, тут гаворка не ідзе пра тое, што далі ім дзяржаўныя грошы, яны іх раскралі і мы іх за гэта пасадзілі.

Размова, хутчэй за ўсё, ідзе аб тым, што камусьці гэтае прадпрыемства стала як костка папярок горла, ну і як звычайна прынята ў нас, дашлі і папыталі падзяліцца. Гэта маё чыста ацэначнае меркаванне, ніякіх інсайтаў у мяне з гэтай нагоды няма.

Але я сабе ўяўляю так: з чаго прадпрыемства, якое толькі ў канцы 2020 года запрацавала, адразу ж прыціскаць да пазногця, а не даць яму год-другі папрацаваць?

І нават калі ў прадпрыемства ўзнікнуць нейкія цяжкасці, напэўна, прасцей яму было дапамагчы на гэтым этапе, а не выцягваць цяпер з балота. Але што зробленае, тое зробленае, працверажэнне прыйшло крыху пазней, і цяпер усе зразумелі, што прадпрыемства трэба кроў з носа, і яго трэба выцягваць. Цяпер стаўка - гэта зорка героя. Але я не выключаю, што праз пару месяцаў ціхенька, без лішняга шуму вызваляць усіх, хто сядзіць паводле гэтай справы, і папросяць іх, каб яны зноў заняліся гэтым прадпрыемствам.

- Ці дапаможа гэты захад?

- Вядома. Такіх прадпрыемстваў дзясяткі ва ўсім свеце, і я так разумею, што пасля таго, як кіраўніцтва завода затрымалі, замежныя інвестары кінуліся адтуль і цяпер не хочуць нічога ведаць, і адзіны спосаб нейкім чынам іх вярнуць - гэта вярнуць тых людзей, з якімі яны працавалі. Думаю, што яны такую ўмову акурат і ставілі.

- Ці можа матываваць новае кіраўніцтва кампаніі званне Героя Беларусі?

- Калі даецца заданне, якое можна прыраўняць да подзвігу, то, адпаведна, і ўзнагароджанне павінна быць, як за подзвіг. Калі нехта з боку прыйдзе на гэтае прадпрыемства і зможа яго падняць, я асабіста дзвюма рукамі прагаласую за тое, каб яму далі гэтае званне. Хаця вельмі сумняваюся, што гэта камусьці ўдасца

- Ці не прасцей усё ж збанкрутаваць гэта прадпрыемства, якое мае вялікую запазычанасць па крэдытах?

- Дурная справа няхітрая. Яго можна збанкрутаваць, досвед у нас у гэтай справе ёсць, руку ўжо набілі, але ў гэтым выпадку гаворка ідзе не пра грошы, а пра вельмі неабходную прадукцыю для Беларусі.

Ну, збанкрутуем гэтае прадпрыемства, але наколькі я разумею, акрамя Мёраў ніхто ў нас не выпускае гэтую белую бляху. З Еўропы мы яе не атрымаем, а калі атрымаем, то з вялікай цяжкасцю і пераплатамі. Можа быць, яе выпускаюць недзе ў Расеі, але нават калі недзе яе і выпускаюць, то, як правіла, гэта вельмі дэфіцытная прадукцыя, гэта значыць, попыт на яе вялізны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках