25 красавiка 2024, Чацвер, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб не стаяць у чэргах на мяжы, беларусы пайшлі на хітрасць

10
Каб не стаяць у чэргах на мяжы, беларусы пайшлі на хітрасць

Цяпер у пункце пропуску ўтварыліся доўгія велачэргі.

Доўгая чарга з раварыстаў узнікла ў пункце пропуску «Беняконі — Шальчынінкай» на беларуска-літоўскай мяжы. Відэа «велакалейкі» з беларускага боку апублікаваў 7 жніўня партал Pogranec.by.

«Як мы ўжо раней пісалі аб тым, што з дапамогай двухколавага сябра можна хутчэй перасекчы мяжу, у пацверджанне гэтага факта нам было дасланае вось такое відэа. Яно было знятае на беларуска-літоўскай мяжы днямі ў пункце пропуску «Беняконі» — «Шальчынінкай». Як можна бачыць, чарга з аматараў раварыстаў узнікла на памежным пераходзе. Хутчэй за ўсё гэта турысты», - напісаў аўтар нататкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках