24 красавiка 2024, Серада, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала кілера, які прыехаў з Беларусі і планаваў забіць Рэзнікава

33
СБУ затрымала кілера, які прыехаў з Беларусі і планаваў забіць Рэзнікава
Фота: СБУ

Акрамя кіраўніка Мінабароны збіраліся забіць і начальніка Галоўнай управы выведкі Украіны.

Ва Украіне затрымалі кілераў расейскіх спецслужбаў, якія планавалі забойствы міністра абароны краіны, начальніка галоўнай управы выведкі і грамадскага актывіста. Аб гэтым паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Служба бяспекі Украіны.

Супрацоўнікі СБУ папярэдзілі серыю заказных забойстваў прадстаўнікоў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва і грамадскіх дзеячаў Украіны. У выніку шматэтапнай спецаперацыі ўкраінскія сілавікі абясшкодзілі дыверсійна-выведвальную групу Генштаба Узброеных сіл РФ.

«Зламыснікі займаліся падрыхтоўкай да фізічнай ліквідацыі міністра абароны і кіраўніка Галоўнай управы выведкі Украіны, а таксама вядомага ўкраінскага актывіста. За забойства кожнага з іх расейскія «куратары» абяцалі ўзнагароду ад 100 да 150 тысяч даляраў. Устаноўлена, што ДРГ была сфармаваная кадравымі супрацоўнікамі вайсковай выведкі РФ для правядзення падрыўной дзейнасці на тэрыторыі Украіны», - паведамілі ў СБУ.

Паводле інфармацыі СБУ, адзін з удзельнікаў ДРГ - жыхар самаабвешчанай ЛНР - спрабаваў знайсці выканаўцу забойстваў сярод сваіх знаёмых у крымінальных колах. На ягоную прапанову адгукнуўся жыхар Кіева. За 5 тысяч даляраў ён пагадзіўся ліквідаваць украінскага вайскоўца, які нібыта датычны да фізічнай расправы над расейскімі ваеннапалоннымі.

«Гэтае забойства павінна было стаць тэставым выпрабаваннем перад выкананнем асноўных заданняў ворага. Для замаху на кіраўнікоў абаронных структур «сувязны» наважыў асабіста прыбыць на падкантрольную украінскім уладам тэрыторыю. Тут разам з суўдзельнікам яны мелі намер падрыхтаваць план «ліквідацыі» і перадаць яго на зацвярджэнне сваім кіраўнікам у РФ. Зламыснік маскаваў свае перамяшчэнні, таму прыехаў ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі. Супрацоўнікі СБУ задакументавалі ягоны прыезд у Валынскую вобласць праз кантрольна-прапускны пункт «Даманава» і сустрэчу з суўдзельнікам», - сцвярджаюць у СБУ.

Зламыснікаў затрымалі ва ўкраінскім Ковелі. Падчас вобыску, у сувязнога знайшлі пашпарт грамадзяніна РФ. Абаім выставілі падазрэнне ў дзяржздрадзе.

Фота: СБУ
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках