18 красавiка 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі 20-гадовая афіцыянтка набыла Tesla за 65 тысячаў еўраў

46
У Гомелі 20-гадовая афіцыянтка набыла Tesla за 65 тысячаў еўраў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У падатковай узніклі пытанні.

20-гадовая жыхарка Гомельскага раёна набыла Tesla за 64 тысячы еўраў. У падатковай з'явіліся да дзяўчыны пытанні наконт крыніцаў прыбытку, піша партал «Белка».

Падатковыя інспектары мясцовай ІМПЗ папрасілі ўладальніцу аўто растлумачыць, адкуль у яе пры наяўнасці нязначных афіцыйных крыніцаў прыбытку ўзяліся сродкі на дарагі аўтамабіль. Дзяўчына патлумачыла, што пазычыла іх у грамадзяніна Расеі. Аднак гэтая інфармацыя ў выніку кантрольнай праверкі не пацвердзілася.

У інспекцыі МПЗ налічылі, што выдаткі дзяўчыны перавышаюць яе прыбыткі на 138.452 рублёў. І абавязалі выплаціць падатак з гэтай сумы памерам большым за 27 тысячаў рублёў.

Калі ўладальніца аўто не заплаціць гэтую суму за 30-дзённы тэрмін, сродкі ў бюджэт будуць спаганяцца прымусова.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках