25 красавiка 2024, Чацвер, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт расказаў, чаму акупанты не могуць засцерагчыся ад удараў HIMARS

8
Ваенны эксперт расказаў, чаму акупанты не могуць засцерагчыся ад удараў HIMARS

Усталяваныя расейцамі сродкі для абароны ад абстрэлаў не працуюць.

Расейскія акупанты ва Украіне не могуць засцерагчыся ад удараў з боку абаронцаў нашай дзяржавы з амерыканскіх рэактыўных артылерыйскіх сістэмаў HIMARS, паколькі ўсталявалі не такія «адбівальнікі ракетаў».

Усталяваныя праціўнікам сродкі для абароны ад абстрэлаў не працуюць супраць гэтага ўзбраення, расказаў ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка ў эфіры тэлемарафону на канале «1+1».

Паводле ягоных словаў, варожыя адбівальнікі «не кранаюць HIMARS».

«...Я прасцей растлумачу: ёсць у вас катар ці карабель і вы на яго ставіце адлюстравальны элемент, каб радары не маглі яго выявіць і ўразіць супрацькарабельнай ракетай ці іншым тыпам. Але гэта не тычыцца ракетаў тыпу HIMARS ці іншых боепрыпасаў, якія маюць іншы прынцып навядзення», – адзначыў суразмоўца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках