24 красавiка 2024, Серада, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Вечаровая зводка Генштаба УСУ

Украінскія вайскоўцы адбілі шэраг наступаў расейцаў.

Украінскія вайскоўцы адбілі некалькі наступаў расейскага войска. Акупанты таксама спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх абаронцаў у кірунку Мар'інкі і Шаўчэнкі, аднак поспеху не дасягнулі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

На Валынскім, Палескім і Северскім кірунках істотных зменаў няма. На апошнім расейцы ажыццявілі артылерыйскія абстрэлы ў раёнах населеных пунктаў Грымяч і Сянькоўка Чарнігаўскай вобласці і Сухадол, Манухаўка, Новыя Выркі і Паўлаўка Сумскай вобласці. Правялі паветраную выведку памежных раёнаў беспілотнікамі.

На Харкаўскім кірунку акупанты з дапамогай танкаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі спрабуюць стрымаць Сілы абароны ад прасоўвання ўглыб часова захопленай тэрыторыі. Абстрэлы зафіксаваныя ў раёнах населеных пунктаў Уды, Святлічнае, Залочаў, Слаціна, Новае, Баршчова, Рускія Цішкі, Цыркуны, Перамога, Слабажанскае, Чырвонае, Гусараўка і Асееўка. Вораг нанёс авіяўдары каля Гусараўкі, Верхняга Салтава і Байрака, а таксама задзейнічаў беспілотнік для выведкі непадалёк Цупаўкі і Рускіх Цішкоў.

На Славянскім кірунку захопнікі ажыццяўлялі агнявую паразу з артылерыі паблізу Вялікай Камышувахі, Дзмітраўкі, Вернаполля, Роднага, Дзіброўнага, Грушувахі, Багародзічнага, Нарцоўкі, Краснаполля і Мікольскага. Нанеслі авіяцыйны ўдар каля Залімана.

Праціўнік беспаспяхова спрабаваў палепшыць тактычнае становішча непадалёк ад Багародзічнага.

На Данецкім кірунку расейцы, ужываннем наяўных сродкаў агнявой паразы па лініі судакранання, спрабуюць нанесці максімальныя страты ўкраінскім падраздзяленням і не дапусціць іх перакідкі на іншыя кірункі.

На Краматорскім кірунку акупанты абстрэльвалі з танкаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі раёны Краматорска, Северска, Грыгораўкі, Верхнякаменскага і Старадубаўкі. Нанеслі авіяўдары каля Грыгораўкі і Івана-Дар'еўкі.

На Бахмуцкім кірунку захопнікі ажыццяўлялі абстрэлы ўкраінскіх войскаў паблізу Бахмута, Зайцава, Якаўлеўкі, Краснапалеўкі, Пакроўскага і Вяршыны. Нанеслі авіяцыйныя ўдары ў раёнах Бахмута, Салядара і Кадэмы.

Штурмы ворага ў кірунках населеных пунктаў Бахмут, Зайцава, Вяршына і Кадэма ўкраінскія вайскоўцы адбілі.

На Аўдзееўскім кірунку зафіксаваныя артылерыйскія і танкавыя абстрэлы каля Аўдзееўкі, Вопытнага, Новабахмутаўкі, Карлаўкі, Кераміка і Курахава. Авіяцыя ворага дзейнічала непадалёк ад Нью-Ёрка, Краснагораўкі і Мар'інкі.

Спроба наступу праціўніка ў кірунках Аўдзееўкі і Пяскоў пад агнём украінскіх байцоў захлынулася. Ён адышоў.

На Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках расейцы задзейнічалі танкі, ствольную і рэактыўную артылерыю для абстрэлаў аб'ектаў цывільнай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Новаміхайлаўка, Вуглядар, Шаўчэнка, Гуляйпольскае, Тэміроўка, Врэмеўка, Васільеўка, Малінаўка і Наваполь. Нанеслі авіяцыйныя ўдары паблізу Прачыстаўкі, Уладзіміраўкі і Палтаўкі.

Акупанты спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў у кірунках населеных пунктаў Мар'інка і Шаўчэнка, поспеху не дасягнулі, адышлі. Вялі паветраную выведку раёнаў гарадоў Запарожжа і Паўлаград.

На Паўднёвабугскім кірунку акупанты ажыццяўлялі абстрэлы з танкаў і артылерыі розных тыпаў у раёнах населеных пунктах Мікалаеў, Таўрыцкае, Ліманы, Аляксандраўка, Катляровае, Новамікалаеўка, Навагрэдневае, Кісялёўка, Кабзарцы, Квітнева, Зялёны Гай, Андрэеўка, Іванаўка, Новааляксандраўка, Тапольнае і Пацёмкіна. Нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк Лазавога, Вольгінага, Андрэеўкі і Таўрыцкага. Значную ўвагу засяроджваюць на паветранай выведцы беспілотнікамі.

У акваторыі Чорнага мора карабельная групоўка ворага засяроджвае асноўныя намаганні на падтрыманні дзеянняў сухапутнай групоўкі войскаў і паразе аб'ектаў у глыбіні тэрыторыі Украіны. У гатоўнасці да выкарыстання высокадакладнай зброі знаходзяцца чатыры носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках