24 красавiка 2024, Серада, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае войска адпрацоўвае «знішчэнне супраціўніка» на вучэннях

26
Беларускае войска адпрацоўвае «знішчэнне супраціўніка» на вучэннях

Вучэнні будуць праходзіць з 8 да 12 жніўня.

З 8 да 12 жніўня ў Беларусі праводзіцца тактычнае вучэнне са 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай з войскамі абазначэння на тэму "Кіраванне вайсковымі часцямі брыгады падчас вядзення баявых дзеянняў". Вучэннем кіруе камандзір войскамі аб'яднання Аляксандр Навуменка, паведамляе Мінабароны.

Падчас вучэння будуць адпрацоўвацца:

падрыхтоўка абарончых рубяжоў,

вядзенне выведкі, у тым ліку з выкарыстаннем беспілотнікаў,

пошук, блакаванне і знішчэнне ДРГ супраціўніка і НВФ;

вядзенне абарончага бою;

знішчэнне супраціўніка, які ўварваўся, і правядзенне контратакі

для аднаўлення першапачатковага становішча.

Вучэнне праводзіцца ў два этапы на 227-м агульнавайсковым палігоне "Барысаўскі", раёнах практычных дзеянняў войскаў на ўчастках мясцовасці ў Барысаўскім раёне Менскай вобласці і Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках