28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вудзі Ален абвясціў аб заканчэнні кар'еры

Вудзі Ален абвясціў аб заканчэнні кар'еры
ВУДЗІ АЛЕН

86-гадовы рэжысёр плануе закончыць кар'еру пасля здымак фільма "Аса 22".

86-гадовы амэрыканскі рэжысёр Вудзі Ален у інтэрв'ю, якое 16 верасня было апублікаванае на сайце гішпанскага выдання La Vanguardia, заявіў, што плануе закончыць кар'еру ў кіно пасля здымак свайго 50-га фільма пад назвай "Аса 22".

Здымкі стужкі пачнуцца ў кастрычніку і будуць праходзіць у Парыжы (Францыя). Паводле слоў Алена, фільм будзе зняты цалкам на французскай мове.

Вудзі Ален - амэрыканскі кінарэжысёр, камедыйны актор, прадусар, чатырохразовы ўладальнік прэміі "Оскар", пісьменнік, аўтар шматлікіх апавяданняў і п'ес. Ален вядомы таксама як джазавы кларнетыст.

Дэбютнай працай Алена ў кіно стаў фільм "Што новага, котачка?" (1965). Ягоная стужка "Эні Гол" (1977) атрымала чатыры прэміі "Оскар".

Адным з самых вядомых твораў рэжысёра з'яўляецца стужка "Вікі Крысціна Барсэлона" (2008) з удзелам гішпанскай актрысы Пэнэлопы Крус.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках