19 красавiка 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка следам за Расеяй даручыў рыхтавацца да пераходу на ваенны час

106
Лукашэнка следам за Расеяй даручыў рыхтавацца да пераходу на ваенны час

Дыктатар заявіў, што ягоны рэжым абавязаны даць падтрымку Расеі.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка даручыў пачаць падрыхтоўку да абароны дзяржавы паводле нормаў ваеннага часу. Паводле ягоных слоў, цяпер нельга спрашчацца ў сфэры вайсковай падрыхтоўкі, бо сітуацыя складваецца "сур'ёзная" і "нават небяспечная".

«Трэба нам узняць на трывогу нейкую вайсковую частку паводле нормаў ваеннага часу. Трэба адмабілізаваць яе, каб мы бачылі, ці жывыя людзі, якія прыпісаныя да гэтай часткі. Трэба тэрытарыяльную абарону ўзняць. Трэба народную міліцыю - спраўдзіць там на месцы, што гэта за байцы ў нас будуць, і якая іхняя зброя», - заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам (цытата паводле a target="_blank" href=https://www.belta.by/president/view/lukashenko-na-vstreche-s-volfovichem-situatsija-ochen-serjeznaja-ja-by-dazhe-skazal-opasnaja-524633-2022/>БелТА).

Узурпатара, сярод іншага, турбуе сітуацыя на паўднёвай мяжы. «Я даручаў вам, міністэрству абароны, усім узброеным структурам прапрацаваць на практыцы нашы дзеянні на мяжы з Украінай. Якая цяпер сітуацыя, і як мы далей там будзем дзейнічаць?» - спытаў дыктатар Вальфовіча.

Лукашэнка таксама заявіў, што ягоны рэжым абавязаны даць падтрымку Расеі. «Калі мы з Расеяй, значыць, мы з Расеяй. Мы стварылі абаронную прастору, мы маем агульныя ўзброеныя сілы фактычна (наша войска на вастрыі). Дзейнічае рэгіянальная групоўка», - дадаў ён.

Беларусь рыхтуецца да пераходу на ваенны час следам за Расеяй. Паводле звестак «Медузы», Крэмль плануе абвсяціць частковую мабілізацыю і ўвесці ваеннае становішча ў Расеі, калі Украіна працягне паспяховы контрнаступ. З мэтай спынення наступу ўлады РФ пільна правядуць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях Херсона, Запарожжа і Данбаса. Даты "галасавання" прызначаныя на 23-27 верасня. У адміністрацыі прэзідэнта РФ мяркуюць, што ўкраінскія войскі "не рызыкнуць наступаць на тэрыторыю Расеі", але калі яны гэта зробяць, Уладзімір Пуцін абвесціць мабілізацыю для абароны "расейскіх" земляў.

У аўторак, 20 верасня, Дзяржаўная дума РФ за адзін дзень прыняла ў трох чытаннях папраўкі да Крымінальнага кодэкса РФ, дзе з'явіліся паняцці "мабілізацыя", "ваеннае становішча" і "ваенны час". Таксама былі ўведзеныя артыкулы за ахвотную здачу ў палон (артыкул 356.1, да 10 гадоў пазбаўлення волі) і марадзёрства (артыкул 356.1, да 15 гадоў).

На фоне расейскага ўварвання ва Украіну рэжым Лукашэнкі рэгулярна праводзіць вайсковыя манэўры і правярае рэзэрвістаў. У ліпені беларускае войска правяло камандна-штабныя вучэнні ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай. У жніўні Расея і Беларусь правялі супольныя вучэнні, якія прайшлі ў тым ліку ля меж Казахстана на астраханскім палігоне "Ашулук". Як паведаміла Мінабарона Беларусі, мэтай акцый было павышэнне зладжанасці злучэнняў і вайсковых часцін пры выкананні задач. З 8 да 14 верасня тактычныя манеўры праходзілі на палігоне "Брэсцкі", дзе жаўнеры адпрацоўвалі вядзенне дзеянняў для вызвалення тэрыторый, аднаўлення кантролю над дзяржаўнай мяжой ды іншыя сітуацыі.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках