25 красавiка 2024, Чацвер, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ў РФ

265
Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ў РФ

Мабілізацыйныя мерапрыемствы пачнуцца з 21 верасня.

Крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ў РФ.

«Для абароны нашай радзімы і цэласнасці ўважаю за неабходнае падтрымаць частковую мабілізацыю», – сказаў Пуцін у сваім звароце.

Расейскія «Известия» паведамляюць, што Пуцін падпісаў указ аб частковай мабілізацыі ў РФ. Мабілізацыйныя мерапрыемствы пачнуцца з 21 верасня.

Указ прадугледжвае дадатковыя меры для выканання дзяржабаронзаказу. Набраныя ў абавязковым парадку будуць праходзіць вайсковую падрыхтоўку.

Згодна з указам Пуціна, набору на вайсковую службу будуць падлягаць толькі тыя грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе і, найпперш, тыя, хто праходзіў службу ў шэрагах узброеных сіл, мае пэўныя вайскова-ўліковыя спецыяльнасці і адпаведны досвед.

Як указаў Пуцін у сваім звароце да расейцаў, мера аб частковай мабілізацыі прынятая для «абароны Расеі і яе суверэнітэту».

«Усе пытанні матэрыяльнага, рэсурснага і фінансавага забеспячэння абаронных прадпрыемстваў, павінны быць разгледжаныя ўрадам неадкладна», - указаў Пуцін.

Напярэдадні Дзярждума РФ прыняла папраўкі, якія спрашчаюць атрыманне грамадзянства замежнікамі, якія падпісалі кантракт на праходжанне вайсковай службы ў расейскім войску.

20 верасня марыянеткі Крамля ў АРДЛА абвясцілі даты сваіх псеўдарэферэндумаў. Баявікі «Л/ДНР» заявілі, што фэйкавае галасаванне пройдзе з 23 да 27 верасня. Падкантрольныя Крамлю марыянетачныя «ўлады» Херсонскай вобласці заявілі аб планах правесці «рэферэндум» аб «уваходжанні» у склад Расеі ў гэтыя ж дні. Псеўдарэферэндум на 23-27 верасня акупанты запланавалі і ў Запарожскай вобласці.

Заявы прагучалі неўзабаве пасля імклівага контрнаступу абаронцаў Украіны: 14 верасня ў Мінабароны паведамлялі, што з 6 верасня (за тыдзень) УСУ вызвалілі 388 населеных пунктаў і блізу 8,5 тыс. кв. км толькі ў Харкаўскай вобласці.

Акрамя таго, Дзярждума ўхваліла папраўку аб увядзенні ў КК паняццяў «мабілізацыя», «ваеннае становішча», «ваенны час», «узброены канфлікт». Таксама ніжняя палата «парламента» РФ зацвердзіла папраўкі аб пакаранні за дэзерцірства і добраахвотную здачу ў палон.

Напісаць каментар 265

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках