20 красавiка 2024, Субота, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў адмовіўся праводзіць мабілізацыю ў Чачэніі

Кадыраў адмовіўся праводзіць мабілізацыю ў Чачэніі

Кіраўнік рэспублікі заявіў, што ён і так перавыканаў план на 254 адсоткі.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў на нарадзе з аператыўным штабам аб правядзенні «спецыяльнай ваеннай аперацыі» заявіў, што ў рэспубліцы мабілізацыя праводзіцца не будзе. Ён растлумачыў гэта тым, што за час вайны ва Украіне рэспубліка «перавыканала план», паведамляе «Каўказ Рэаліі».

Сюжэт з выступам кіраўніка рэгіёну выйшаў у вечаровым выпуску навін на ПДТРК «Грозны». Удзел у баявых дзеяннях за час вайны ўзялі 20 тысяч чалавек, сказаў Кадыраў. Чачэніі перавыканала «спушчаны план» на 254%, заявіў ён. Аб якім плане ідзе гаворка, кім і якім чынам ён быў зацверджаны, не ўдакладнялася.

Акрамя таго, паводле слоў Кадырава, сваякі блізу 40 жанчын, якія спрабавалі напярэдадні правесці ў Грозным антываенны мітынг, ужо мабілізаваныя і адпраўленыя ва Украіну. Ён таксама прыстрашыў, што кожнага, хто выйдзе на мітынг, або іх мужоў і ўсіх дзяцей будуць адпраўляць «на перадавую».

Раней пра гэта паведамляў прадстаўнік апазіцыйнага руху 1ADAT Ібрагім Янгулбаеў: паводле ягоных звестак, сваякоў гэтых жанчын прымусілі падпісаць дакументы, паводле якіх яны нібыта запісваюцца добраахвотнікамі.

У пачатку жніўня кіраўнік Чачэніэ Рамзан Кадыраў заявіў, што да ўдзелу на вайне ва Украіне гатовыя блізу 19 тысяч жыхароў рэспублікі. Кіраўнік рэгіёну, які стаў найбуйнейшым плацдармам для адпраўкі салдат у зону баявых дзеянняў, рэгулярна дае справаздачу аб колькасці падрыхтаваных сіл, аднак аб'ектыўнасць такіх адзнак выклікае ў экспэртаў сур'ёзныя сумневы.

15 верасня Рамзан Кадыраў заявіў, што кіраўнікі расейскіх рэгіёнаў павінны правесці «самамабілізацыю» і падрыхтаваць добраахвотнікаў для адпраўкі на вайну ва Украіне, не чакаючы абвяшчэння Крамлём ваеннага становішча. На думку кіраўніка Чачэніі, калі кожны рэгіён падрыхтуе хаця б адну тысячу добраахвотнікаў - «пытанне развязання задач спецаперацыі можна было б закрыць у самы кароткі тэрмін».

21 верасня Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў правядзенне ў краіне частковай мабілізацыі і падпісаў адпаведны ўказ. Міністр абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што ў рамках «частковай мабілізацыі» плануецца прызваць 300 тысяч чалавек, аднак «Новая газета. Еўропа» са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта РФ паведамляе, што насамрэч засакрэчаны пункт прэзідэнцкага ўказа дазваляе заклікаць да мільёна чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках