28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска прарвала фронт і абыходзіць войскі РФ пад Ліманам з поўначы

8
Украінскае войска прарвала фронт і абыходзіць войскі РФ пад Ліманам з поўначы

З'явіліся карты новай лініі баёў.

Згодна з інфармацыяй падраздзяленні ўкраінскага войска абыходзяць з поўначы Ліманскі раён абароны войскаў РФ.

Пра гэта сведчаць карты баёў на ўсходнім адцінку фронту, паведамляе dialog.ua.

Акрамя таго, расейскія вайсковыя прапагандысты з пазнакай «тэрмінова» паведамляюць аб прарыве фронту падраздзяленнямі УСУ ў раёне населеных пунктаў Рэдкадуб і Карпаўка.

Так, пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла расейская «вайсковая карэспандэнтка» Ганна Даўгарава. Паводле ейнай інфармацыі, падраздзяленні УСУ прарвалі лінію фронту і абыходзяць групоўку расейскага войска і яе лінію абароны ў Лімане з поўначы. Даўгарава спасылаецца на інфармацыю расейскіх вайскоўцаў з батальёна «Рускі Легіён» (БАРС-13).

«Мы Дробышава (заходней Лімана) утрымліваем. Гэта нам у тыл зайшлі, абыходзяць з поўначы Ліманскую групоўку», - паведаміў камандзір расейскага батальёна Сяргей Фомчанкаў («Фаміч»).

У сваю чаргу, тэрарыст Ігар Стралкоў (Гіркін) у сваім тэлеграм-канале паведаміў аб прадаўжэнні бязлітасных баёў пад Ліманам. З ягоных звестак, украінскае войска заходзіць у тыл групоўкі расейскіх акупантаў.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома аб вызваленні сяла Яцкаўка, размешчанага на паўночны захад ад Лімана. Паведамлялася, што ўкраінскае войска «адразае» Ліман для контрнаступу на Севераданецк і Лісічанск.

Акрамя таго, паведамлялася аб дэакупацыі населенага пункта Шчурава, які размяшчаецца ўсяго за 12 км ад Лімана. У Сеціве было апублікавана відэа, як украінскія вайскоўцы ўстанаўліваюць дзяржаўны сцяг над гэтым сялом.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках