19 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ магутна ўдарылі па акупантах у Чарнабаеўцы і Новай Кахоўцы

2
УСУ магутна ўдарылі па акупантах у Чарнабаеўцы і Новай Кахоўцы

Знішчаны расейскія РСЗА.

22 верасня ўвечары зноў было трывожна на Херсоншчыне: выбухала ў прыгарадзе Херсона і ў Новай Кахоўцы.

Інфармацыя апублікаваная ў мясцовых пабліках, паведамляе stopcor.org.

Паведамленні аб выбухах прагучалі амаль адначасова: а 23 гадзіне.

Жыхары Новай Кахоўкі абнародавалі відэа, на якім зафіксаваны сігнал паветранай трывогі і магутныя выбухі.

Прыгарад Херсона, у якім адбыліся выбухі - гэта чарговы раз Чарнабаеўка. Мясцовы актывіст-партызан «Мікалаеўскі Ванёк» сцвярджае, што знішчаныя расейскія РСЗА, якія білі ў кірунку Снягіроўкі.

Адзначым, ад магчымых пунктаў удараў да пазіцый УСУ - ад 15 да 35 км. Ад Чарнабаеўкі да Снягіроўкі – блізу 45 км (наўпрост).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках