19 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ударам HIMARS УСУ накрылі акупантаў у Харкаўскай вобласці

3
Ударам HIMARS УСУ накрылі акупантаў у Харкаўскай вобласці

Знішчаны склад боепрыпасаў і рэактыўная сістэма залпавага агню БМ-21 «Град».

Удзень 22 верасня абаронцы Украіны адбілі варожыя атакі ў раёнах Купянска Харкаўскай вобласці, Зайцава на поўдзень ад Бахмута, Данецкай вобласці і Новаміхайлаўкі на поўдзень ад Данецка. Пра гэта ў вечаровай справаздачы паведаміў спікер Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун.

Калі выказаць здагадку, што неадбітых штурмаў расейскіх акупантаў не было, варта адзначыць рэзкі спад іх наступальнай актыўнасці ў Данецкай вобласці. Затое ўжо другі дзень запар яны контратакуюць на нядаўна вызвалены Купянск.

Між тым, «War online» паведаміў, што ў Харкаўскай вобласці HIMARS знішчыў склад боепрыпасаў і рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 «Град», апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Ролік зняты беспілотным лятальным апаратам, аператары якога, магчыма, падалі дакладныя геадэзічныя каардынаты разліку HIMARS, чые набоі наводзяцца па GPS. Відаць магутныя выбухі і дэтанацыі, якія суправаджаюцца разлётам ракет.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках