25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска захапіла важныя плацдармы на ўсходнім беразе Аскола

Украінскае войска захапіла важныя плацдармы на ўсходнім беразе Аскола

Наступальная аперацыя прайшла за тры дні.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць наступ на ўсходзе краіны. Сітуацыя на фронце застаецца складанай, паколькі расейскія войскі спрабуюць утрымаць захопленыя раней тэрыторыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, за апошнія тры дні ўкраінскія сілы захапілі плацдармы на ўсходнім беразе ракі Аскол у Харкаўскай вобласці. Расея паспрабавала інтэграваць Аскол у кансалідаваную абарончую лінію пасля вываду сваіх войскаў раней у гэтым месяцы.

На поўдзень, у Данецкай вобласці, працягваюцца баявыя дзеянні, паколькі ўкраінскія войскі штурмуюць горад Ліман на ўсход ад ракі Северскі Данец, які Расея захапіла ў траўні.

«Сітуацыя на полі бою застаецца складанай, але цяпер Украіна цісне на тэрыторыю, якую Расея разглядае як важную для сваіх вайсковых мэт», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Раней брытанская выведка паведамляла, што Украіна працягвае наступальныя аперацыі на паўночным усходзе краіны, у той час як расейскія войскі ўсталявалі лінію абароны паміж ракой Аскол і горадам Сватава. Пакуль незразумела, ці ёсць у акупантаў магчымасці для абароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках