29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Памежнік сфатаграфаваў пашпарт»

16
«Памежнік сфатаграфаваў пашпарт»
ФОТА: TRANSLER.RU

Як цяпер перасякаюць мяжу Расеі і Беларусі.

Пасля абвяшчэння мабілізацыі многія расейцы імкнуцца выехаць з краіны. Беларусь — адзін з самых папулярных кірункаў: няма віз, празрыстая мяжа, добрае транспартнае злучэнне. Але ці сапраўды можна выехаць/уехаць бескантрольна? Партал devby.io спытаў у чытачоў, якія вандруюць з РФ і РБ, як справы на мяжы. Вось тры кейсы: цягнік, самалёт, аўто.

21 верасня

- Еду з Расеі ў Беларусь на цягніку. Як звычайна, пры пасадцы праверылі білет і пашпарт. Цягнік запоўнены. Звычайна прабягае памежнік і правярае бегла позіркам пашпарта — цяпер гэтага не было (ва ўсякім разе ў маім вагоне), хаця ў Смаленску абвясцілі, што будзе памежны кантроль.

21 верасня

- Ляцела з Санкт-Пецярбурга ў Менск учора. Ніякіх праблем, падвышанага трафіку і чэргаў не было. У «Пулкаве» памежніца ўважліва паглядзела мой беларускі пашпарт, папрасіла зрабіць крок назад і яшчэ некалькі разоў зверыла аблічча. Перада мной стаялі хлопцы 25-30 гадоў з расейскімі пашпартамі - іх даволі доўга трымалі на пашпартным кантролі, задавалі пытанні, але ўсіх прапусцілі.

22 верасня

- Сябар-расеец раніцай на аўто ехаў з Масквы ў Менск. На мяжы была невялікая чарга: шмат фур, менш легкавых. У прынцыпе, кажа, усё прайшло хутка і бязбольна: расейскі памежнік узяў пашпарт, спытаў, куды сябар шлях трымае. Усё як звычайна. Адзіная навіна: памежнік чамусьці сфатаграфаваў пашпартныя звесткі апаратам, падобным на «мыльніцу». Мяркую, каб адсочваць расейцаў у Беларусі і збіраць інфармацыю на ўхілістаў.

У сябра ёсць ВНЖ у Беларусі, але ад мабілізацыі гэта не ратуе, ён абмежавана прыдатны і можа патрапіць у другую хвалю. Аднак машына - на беларускіх нумарах і ёсць кватэра ў Менску. Магчыма, гэта дапаможа.

У беларускіх медыя сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што сілавікі нібыта атрымалі вуснае ўказанне ідэнтыфікаваць грамадзян РФ, якія хаваюцца ад мабілізацыі ў Беларусі, - падтрымліваць сувязь з уладальнікамі "кватэр на дзень", правяраць аўтамабілі на расейскіх нумарах.

Расейскія медыя паведамляюць аб чэргах на выезд у Грузію, Казахстан, Фінляндыю і Манголію. Аб масавых адмовах мужчынам у перасячэнні мяжы невядома. Памежнікі выбарачна апытваюць іх аб службе ў войску. У Крамлі сцвярджаюць, што інфармацыя пра чэргі – хлусня.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках