24 красавiка 2024, Серада, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі арыштавалі актывы расейскіх мільярдэраў Ратэнбэргаў

7
У Фінляндыі арыштавалі актывы расейскіх мільярдэраў Ратэнбэргаў

Заблакаваны таксама рахункі фінскага падраздзялення «Яндэкса».

Праз санкцыі ЕЗ Фінляндыя арыштавала актывы кампаніі Яндэкс і расейскіх мільярдэраў Барыса і Аркадзя Ратэнбэргаў, якія ўваходзяць у блізкае кола расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.

Пад арышт патрапілі акцыі звязанай з Ратэнбэргамі Långvik Capital і яе долі ў двух іншых кампаніях і рахункі фінскага падраздзялення «Яндэкса».

Аб гэтым паведаміла фінская газета Helsingin Sanomat.

У выніку арышту ротэнбэргаўскай Långvik Capital фінскія ўлады атрымалі кантроль над акцыямі размешчанай у Хельсінкі лядовай арэны Helsinki Halli і кампаніі Långvik, якая кіруе гатльным комплексам. Значнай доляй Helsinki Halli, акрамя Ратэнбэргаў, валодае таксама алігарх Генадзь Цімчанка, яго акцыі ўжо арыштаваныя.

Таксама фіны арыштавалі рахункі мясцовага падраздзялення «Яндэкса», адзін з заснавальнікаў якога Аркадзь Валож трапіў пад санкцыі Еўрапейскага Звязу. Кампанія кіруе сэрвісам таксі Yango і цэнтрам апрацоўкі звестак у горадзе М'янцяля.

Арышт азначае, што маёмасць нельга прадаць без дазволу судовага прыстава ці перадаць у заклад.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках