29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Восьмы пакет санкцый ЕЗ утрымлівае граніцу кошту на расейскую нафту

6
FT: Восьмы пакет санкцый ЕЗ утрымлівае граніцу кошту на расейскую нафту

Польшча і краіны Балтыі заклікаюць увесці больш жорсткія абмежаванні.

Восьмы пакет санкцый Еўрапейскага Звязу будзе ўключаць граніцу коштаў расейскай нафты і будзе тычыцца IT-сферы і кібербяспекі. ЕЗ рыхтуе пакет у адказ на мабілізацыю ў Расеі і спробы анэксаваць тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Са звестак і крыніц выдання, пакет будзе прапанаваны да разгляду пасля сустрэч афіцыйных асоб Еўракамісіі з прадстаўнікамі краін - чальцоў Ез, якія пачынаюцца ўжо сёння.

У чарговым санкцыйным пакеце будуць прапісаныя дадатковыя спісы расейцаў, якія падпадаюць пад абмежаванні, а таксама меры, накіраваныя супраць праграмнага забеспячэння.

FT піша, што найбольш радыкальна настроеныя чальцы ЕЗ - Польшча, Латвія, Літва і Эстонія - заклікаюць увесці больш жорсткія абмежаванні. Так, яны жадаюць пазбавіць доступу да SWIFT яшчэ больш расейскіх банкаў, а таксама намагаюць на ўвядзенні забароны на імпарт алмазаў. Акрамя таго, палітыкі гэтых дзяржаў заклікаюць увесці абмежаванні і супраць Беларусі. Аднак еўрапейскія чыноўнікі адзначылі, што з некаторымі амбіцыйнымі ідэямі пагаднення будзе дасягнуць складана.

«Чым больш вы прапануеце, тым больш падстаў у некаторых краін ЕЗ стаць незгаворлівымі. З іншага боку, калі санкцый будзе занадта мала, «ястрабы» скажуць, што гэтага недастаткова», - сказаў выданню еўрапейскі дыпламат.

Нагадаем, краіны-чальцы ЕЗхочуць на працягу некалькіх тыдняў дасягнуць абмежавання цэн расейскай нафты пасля ядзерных пагроз прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках