23 красавiка 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкарткі і шукаюць кватэры

22
Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкарткі і шукаюць кватэры

А іх адсочвае міліцыя.

З пачатку мабілізацыі ў Расеі ў Беларусі рэзка павялічылася колькасць грамадзян РФ, якія спрабуюць выратавацца ад накіравання на ўкраінскі фронт. Але іх тут могуць чакаць непрыемнасці, паведамляе «Белсат».

Вялікія чэргі з грамадзян Расеі заўважаныя, напрыклад, на чыгуначным вакзале ў Менску.

«Гаць гаці людзей. Ніколі такога не бачыў. Здагадайся, грамадзяне якой краіны ў асноўным. Бясконцая чарга ў абмен валюты і на куплю сімак», - напісаў у Twitter шоўмэн Андрэй Бонд.

Аб вялікай колькасці прыезджых з Расеі паведамляе і партал аб нерухомасці Realt.by. Са слоў суразмоўцы выдання, рост званкоў ад грамадзян РФ беларускім арэндадаўцам пачаўся ўвечары 21 верасня.

«Пакуль нельга сказаць, што гэта вельмі вялікі ажыятаж, але мы мяркуем, што попыт будзе надалей расці. Нехта хоча арэгдаваць кватэру на месяц, нехта на тыдзень. Я думаю, што гэта час, за які людзі спадзяюцца набыць квіткі, каб паляцець у іншыя краіны. Часцей за ўсё гэта сем'і з дзецьмі, радзей бываюць самотныя мужчыны. Зразумець, што гэта менавіта расейцы, не складана. Па-першае, яны няправільна прамаўляюць назвы нашых вядомых вуліц, а па-другое, гэта адразу чуваць з размовы», - кажа адзін з арэндадаўцаў.

Пры гэтым госці з Расеі спрабуюць знізіць цану, хоць часам бяруць кватэры і за большую цану, чым хацелі ўласнікі.

Міліцыя сочыць за расейцамі

Між тым, паводле звестак выдання «Наша Ніва», беларускія сілавікі ўжо атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расейцаў, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі.

«Пакуль што на ўзроўні вусных распараджэнняў даведзена назіраць за «кватэрамі на суткі», уваходзіць у кантакт з уласнікамі жылля, - сказаў выданню аператыўнік. - Новыя машыны ў дварах з расейскімі нумарамі таксама загадалі адсочваць. Збіраць інфармацыю, правяраць дакументы».

На думку сілавікоў, Беларусь будзе выдаваць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, назад у Расею, а злавіць іх - «лёгкая задача», - кажа афіцэр.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 21 верасня аб'явіў аб частковай мабілізацыі. «Для абароны нашай Радзімы і цэласнасці лічу неабходным падтрымаць частковую мабілізацыю», - заявіў ён раніцай у сераду. Пасля гэтага самым папулярным запытам у пошукавых сістэмах Google і «Яндэкс» стаў «Як выехаць з Расеі».

Адным з найбольш актуальных кірункаў для расейцаў, каб ехаць без замежнага пашпарта, а з унутраным, з'яўляецца Беларусь, якая можа разглядацца як перавалачны пункт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках