25 красавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмаралізаваныя расейскія жаўнеры прадалі УСУ бронеаўтамабіль «Тыгр»

8
Дэмаралізаваныя расейскія жаўнеры прадалі УСУ бронеаўтамабіль «Тыгр»

Тэхніку паказаў кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім.

Кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім паказаў расейскі бронеаўтамабіль «Тыгр», які прадалі вайскоўцы РФ.

Відэа ён апублікаваў у сваім Telegram-канале.

Кім адзначыў, што аўтамабіль знаходзіцца не ў самым найлепшым стане - акупанты яго рамантавалі нават з дапамогай вечка ад рондаля.

«Гэта нічога. Мы яго прывядзём у парадак. І адправім у бой. Грошы плацім», - распавёў Кім.

Ён заклікаў іншых вайскоўцаў РФ прадаваць сваю тэхніку. Умовы апублікаваныя ў Telegram-канале «Мікалаеўскі Ванёк».

Адзначаецца, што за расейскі бронеаўтамабіль Кім заплаціў пяць тысяч даляраў.

Таксама акупантам прапануюць прадаць:

танк за 50 тысяч даляраў

БМП, БМД і т. д. - 25 тысяч даляраў

РСЗА - 15 тысяч даляраў

САУ і т. д. - 10 тысяч даляраў

браняваныя машыны - 5 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках