20 красавiка 2024, Субота, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка «круціць» наконт мабілізацыі ў Беларусі

63
Лукашэнка «круціць» наконт мабілізацыі ў Беларусі

Дыктатар за кароткі час зрабіў дзве розныя заявы.

Беларускі дыктатар Лукашэнка адказаў, ці плануе абвяшчаць мабілізацыю ў краіне. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«Гэтая мабілізацыя ў Расеі. Тое, што на нас спрабуюць перакінуць гэты масток, што будзе і ў нас... А калі не будзе? Гэта вас, прапагандыстаў бы перацерлі. А ім за гэта нічога не будзе. Ім трэба стварыць сітуацыю. За нешта ўчапіцца. Не будзе ніякай мабілізацыі», - заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі будуць абавязкова «рэагаваць на магчымыя пагрозы, спробы ўчынення актаў тэрарызму».

Але зусім нядаўна дыктатар сцвярджаў, што бачыць «пагрозу з боку Украіны», праз гэта даручыў пачаць падрыхтоўку да абароны паводле нормаў вайсковага часу.

«Трэба нам падняць на трывогу нейкую вайсковую частку паводле нормаў ваеннага часу, значыць, трэба. Трэба адмабілізаваць яе, каб мы бачылі, ці жывыя людзі, якія прыпісаны да гэтай часткі, значыць, трэба яе адмабілізаваць», - казаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках