25 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Трэба ўправіць мозг Пуціну

14
Зяленскі: Трэба ўправіць мозг Пуціну
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: СУСПІЛЬНЕ

Каб завяршыць вайну раней, чым скончацца расейцы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што для кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна грамадзяне РФ толькі «кавалкі мяса» і ён гатовы ваяваць да апошняга расейца.

Аб гэтым ён сказаў у пятніцу, 23 верасня, падчас свайго выступу на штогадовым філантрапічным саміце Forbes400.

«Я б не хацеў казаць, што вайна закончыцца тады, калі скончацца гэтыя людзі, якіх ён адпраўляе на вайну, я думаю, што вайна павінна закончыцца раней, але нехта павінен управіць мозг іх вайсковаму палітычнаму кіраўніцтву», — заклікаў Зяленскі.

Каментуючы паведамленне аб тым, што вайсковае кіраўніцтва РФ плануе мабілізаваць на вайну супраць Украіны дадаткова 300 тысяч салдат, кіраўнік дзяржавы заявіў, што Пуціну ўсё адно, колькі расейцаў загіне з ягонай віны.

«Калі скончыліся кадравыя афіцэры, яны пачалі браць розных пенсіянераў, калі скончыліся пенсіянеры, яны пачалі браць маладых курсантаў - гэта проста дзеці, якія прыехалі сюды гінуць дзеля амбіцый аднаго чалавека, які хоча ваяваць. Ён будзе дасылаць гэтых людзей, яму ўсё адно, колькі гэтых людзей», - падкрэсліў украінскі лідар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках