28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ адступаюць у Херсонскай вобласці

1
Войскі РФ адступаюць у Херсонскай вобласці

УСУ замацоўваюцца на вызваленых пазіцыях.

На поўдні Украіны ў Херсонскай вобласці працягваюцца разлютаваныя баі, украінскія сілы паступова замацоўваюць за сабой вызваленыя тэрыторыі.

Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміла кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк.

«Баі ідуць разлютаваныя, на поўдні ў нас дастаткова горача, нягледзячы на тое, што надвор’е стала крыху халаднейшым. Агонь ідзе і з аднаго боку, і з другога. Але вораг усё ж саступае. Паступова-паступова тэрыторыі мы замацоўваем за сабой. І гэта яго напружвае, адпаведна, абстрэлы становяцца то большымі, то меншымі ў залежнасці ад таго, якую колькасць боекамплекта мы паразілі за ноч», — сказала яна.

Гумянюк адзначыла, што за мінулы дзень УСУ нанеслі ўдары па раёнах засяроджвання варожай тэхнікі і ўзбраення. Маштабы і вынікі гэтых удараў будуць абвешчаныя пазней.

Таксама яна заявіла, што правядзенне акупантамі незаконных рэферэндумаў, а таксама абвяшчэнне мабілізацыі ў РФ з'яўляюцца імітацыяй Крамлём рэальнай дзейнасці.

«Мабілізацыя і рэферэндум - гэта проста чарговая маніпуляцыя, якімі яны малююць сваю дзейнасць, больш нічога», - падкрэсліла Гумянюк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках