24 красавiка 2024, Серада, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйсмант рэкламуе крытыкаў Лукашэнкі

6
Эйсмант рэкламуе крытыкаў Лукашэнкі

Прапагандысты паспрабавалі выставіць польскага блогера фанатам дыктатара, а ён сказаў, што беларусы не жадаюць гэтай улады.

22 верасня прапагандысцкі тэлеграм-канал, блізкі да прэс-службы Лукашэнкі і ягонай прэс-сакратаркі Наталлі Эймант, паказаў відэа з польскім блогерам Пятром Пшыварскім.

Са сцвярджэнняў лукашысцкіх каналаў, блогер нібыта захапіўся тым, як у Беларусі чыста і бяспечна, а потым пабег купляць сябрам і сваякам майкі з цытатамі Лукашэнкі.

MOST паглядзеў відэаблог Пятра Пшыварскага і выявіў, што ён зусім не з'яўляецца фанатам Лукашэнкі і ягонага рэжыму.

Прапагандысты сцвярджаюць, што Пётр наведаў у Менску краму атрыбутыкі з цытатамі Лукашэнкі, «каб прыкупіць там круты мерч з цытатамі прэзідэнта». Аднак аўтар блога нават не называе Лукашэнку прэзідэнтам. «Крама ў гандлёвым цэнтры, які на сто адсоткаў прысвечаны спадару, што на фота», - каментуе блогер. Усяго раскручанай лукашыстамі краме ён прысвяціў паўхвіліны, і не відаць, каб ён там што-небудзь набываў. Не бачна ў выпуску і захаплення асобай дыктатара і сувенірамі з яго цытатамі.

Выпуск з характэрнай назвай «Беларусы не хочуць гэтай улады» Пётр запісаў на вуліцах Гародні, але апублікаваў пасля выезду з Беларусі. У гэтым выпуску блогер адказвае на пытанні, якія цікавяць аўдыторыю, аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і стаўленні беларусаў да палякаў.

Падарожнік кажа, што кепскае стаўленне да палякаў маюць беларускія ўлады, а не народ. Пра беларусаў ён кажа, што яны ў большасці сваёй не падтрымліваюць рэжым, і ўзгадвае працяглыя пратэсты ў 2020 годзе.

- Тут нельга выказвацца на тэму палітыкі і, відавочна, нельга крытыкаваць урад. Амаль усе, каго б вы ні сустрэлі з маладога пакалення, скажуць вам тое ж самае - што негатыўна ставяцца да ўрада. Але гэтыя людзі не могуць публічна выказвацца, бо баяцца, што патрапяць у турму. Калі былі пратэсты, іх таксама ўціхамірвалі, і цяпер таксама не пратэстуюць, бо асцерагаюцца, што ў выніку пратэсту аўтаматычна патрапяць у турму, - кажа Пётр.

«Адказ просты: стаўленне мясцовых жыхароў да людзей з нашай краіны вельмі ветлівае», - падводзіць вынік падарожнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках