Пуцін збірае Савет бяспекі РФ
26- 23.09.2022, 14:18
- 28,892
Пасяджэнне павінна прайсці ў сярэдзіне дня.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін плануе правесці нараду са сталымі членамі Савета бяспекі ў пятніцу, 23 верасня.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў у каментары расейскім СМІ.
«У сярэдзіне дня...ён плануе правесці аператыўную нараду са сталымі членамі Савета бяспекі РФ», – сказаў ён.
А 13:45 паводле Менску прапагандысты ТАСС паведамілі, што Пуцін абмеркаваў са сталымі членамі Савета бяспекі РФ арганізацыю працы ў «патрыятычным і маральным» выхаванні ў школах і ВНУ.
Цалкам магчыма, што на пасяджэнні Рады бяспекі РФ Пуцін будзе абмяркоўваць ход абвешчанай ім мабілізацыі.