28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі войскі РФ з Яцкаўкі на ўсходнім беразе ракі Аскол

УСУ выбілі войскі РФ з Яцкаўкі на ўсходнім беразе ракі Аскол

Украінскія вайскоўцы таксама вярнулі кантроль над пазіцыямі каля Бахмута.

Украінскія вайскоўцы ў Данецкай вобласці вызвалілі сяло Яцкаўку. Таксама вярнулі кантроль над пазіцыямі ля Бахмута.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на словы намесніка начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксея Громава на брыфінгу.

Са слоў Громава, украінскія воіны ўстанавілі поўны кантроль над сялом Яцкаўкай, размешчаным праз раку Аскол ад Харкаўскай вобласці.

«Падчас правядзення штурмавых дзеянняў падраздзяленнямі Сіл абароны ўсталяваны кантроль над населеным пунктам Яцкаўкай», - заявіў намеснік начальніка Галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ.

Сітуацыя на Бахмуцкім кірунку складаная, аднак кантраляваная. Расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэлы і спрабуюць адціснуць нашых ваяроў.

Як адзначыў Громаў, акупанты плануюць ачапіць Бахмут, аднак УСУ трымаюць абарону. У той жа час нашым героям удалося аднавіць раней страчаныя пазіцыі УСУ на поўдзень ад Бахмута.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках