19 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя страты УСУ ў вайне супраць Расеі

4
Сталі вядомыя страты УСУ ў вайне супраць Расеі

Яны ў разы меншыя, чым у расейскага войска.

Страты УСУ з пачатку поўнамаштабнай захопніцкай вайны РФ супраць Украіны складаюць больш за дзевяць тысяч загінулых.

Аб гэтым заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

«Дзякуй Богу, што гэта не сотні тысяч. Безумоўна, у нас ёсць Марыупаль, дзе да канца невядомая колькасць загінулых. Увогуле, гэта тысячы, але гэта сапраўды не сотні тысяч. Мы [Мінабароны] вядзём толькі ўлік вайскоўцаў, без цывільных. Калі ў дачыненні да вайскоўцаў — то гэта страты, значна меншыя, чым у ворага. Вельмі непрыемна мне вымяраць колькасцю, бо для нас кожны вайсковец - гэта наш велізарны боль. Але, тым не менш, гэта ўсё адно паказчык нашага майстэрства, нашых вайскоўцаў, што ў нас загінулых значна менш, чым у Расеі. Калі ў іх ужо больш за 50 тысяч [страт загінулымі], то ў нас мы называлі блізу дзявяці [тысяч]. Ну крыху ўжо больш», - сказала Маляр у інтэрв'ю на Youtube-канале ISLND TV, апублікаваным 23 верасня.

У той жа час Генштаб УСУ заяўляе аб 56 тысячах забітых расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках