25 красавiка 2024, Чацвер, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чыім баку беларускія вайскоўцы?

34
На чыім баку беларускія вайскоўцы?

Неўзабаве давядзецца выбіраць.

Намеснік камандзіра беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук, які ваюе ва Украіне, даў вялікае інтэрв'ю праграме сайта Charter97.org Studio Х97.

Беларускі добраахвотнік распавёў, што павінны рабіць адэкватныя людзі сярод вайскоўцаў Беларусі:

- У першую чаргу, не выконваць злачынныя загады. Калі ўсё ж паступіць загад аб нападзе на Украіну - яго не выконваць. У выпадку, калі ўжо здзейсніцца і вы на нейкія прычыны не зможаце яго сабатаваць і пяройдзеце кардон, - ёсць шмат спосабаў, як перайсці на бок украінцаў (іх ужо агучвалі) або вывесці са строю вайсковую тэхніку.

І трэба маральна рыхтавацца да падзей, якія адбудуцца ў Беларусі, я думаю, іхні час ужо не за гарамі. Калі перад кожным вайскоўцам паўстане выбар: ён, уласна, з кім? З дыктатарам і жменькай ягоных прыкарытнікаў ці ён з беларускім народам. Каму ён даваў прысягу?

- А калі гэта адбудзецца? Вы сказалі: не за гарамі. На вашыя адчуванні, прагнозы якія?

- З маіх адчуваннях, гэта наступны год.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках