25 красавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мелітопалі ўначы ўзарвалі кватэру з мужам і жонкай-калабарантамі

7
У Мелітопалі ўначы ўзарвалі кватэру з мужам і жонкай-калабарантамі

Украінскія партызаны помсцяць здраднікам.

Напярэдадні пачатку псеўдарэферэндуму РФ аб «далучэнні» захопленых украінскіх тэрыторый у часова акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці ліквідавалі двух калабарантаў.

Пра гэта ў пятніцу, 23 верасня, паведаміў у Telegram спікер Адэскай АВА Сяргей Братчук.

З ягоных слоў, уначы ў кватэры актыўных суўдзельнікаў расейскіх захопнікаў прагрымеў выбух.

«Аксана Дзярабіна - былая намесніца начальніка чыгуначнай станцыі Мелітопаль. Пасля прыходу оркаў узначаліла станцыю, брала непасрэдны ўдзел у арганізацыі паставак узбраенняў і рашысцкіх боепрыпасаў у паўночным кірунку і кіравала вывазам выкрадзенага збожжа ў паўднёвым. Сяргей Дзярабін таксама з'яўляўся супрацоўнікам чыгуначнай станцыі Мелітопаль і працаваў у падпарадкаванні жонкі», – распавёў Братчук у сябе ў Telegram-канале.

Іншых падрабязнасцяў ліквідацыі здраднікаў на гэты час няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках