25 красавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Telegram заблакаваў на Apple шэраг каналаў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

6
Telegram заблакаваў на Apple шэраг каналаў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

У бан трапіў і скандальны Азаронак.

Telegram заблакаваў на прыладах Apple каналы вядомых беларускіх прапагандыстаў. У бан трапілі праўладныя групы "Я/Мы Амон" (17,4 тысячы падпісчыкаў), Шкварка News (31,9 тысячы падпісчыкаў), а таксама тэлеграм-каналы прапагандыстаў Канстанціна Прыдыбайлы (19,4 тысячы падпісчыкаў), Ксеніі Лебедзевай (5,2 тысячы падпісчыкаў), Рыгора Азаронка (12,5 тысячы падпісчыкаў), піша zerkalo.io.

Канал Лебедзевай у Telegram быў заблакаваны на прыладах Apple, бо ад амерыканскай кампаніі прыйшла скарга на 22 ейныя допісы, якія "прыніжаюць годнасць чалавека паводле яго нацыянальнасці".

Раней Telegram неаднаразова блакаваў каналы, набліжаныя да ГУБАЗіК, дзе рэгулярна публікаваліся відэа з затрыманымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках