23 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ў шоку ад коштаў кавы

46
Беларусы ў шоку ад коштаў кавы

Кошт напою значна ўзляцеў.

У рэдакцыю «Медыя-Палессе» напісаў пінчук і расказаў, што ён быў шакаваны коштамі кавы ў горадзе. У пацвярджэнне сваіх слоў даслаў фатаграфіі.

Як паведамлялася раней, запасы кавы ў Бразіліі да сакавіка 2023 апусцяцца да рэкорднага мінімуму. Прычынай стала засуха. Чакаецца, што кошты і попыт кавы працягнуць расці. У Беларусі на кошт кавы апрача сусветных тэндэнцый уплываюць санкцыі ЕЗ, закрыццё межаў і зменлівасць курсаў валют.

Колькі каштуе каву ў Пінску?

Пра сітуацыю з кавай расказаў рэдакцыі пінчук Яўген. Паводле ягоных слоў, вясной кошты кавы на рынку значна падняліся. Тады больш выгадна было купляць падбадзёрлівы напой у гіпермаркетах.

Увосень сітуацыя змянілася. Кошты распушчальнай кавы практычна аднолькавыя. А вось на молатую нямецкую адрозніваюцца ў разы. І, самае цікавае, на рынку купляць танней.

Цяпер, перад пакупкай чарговага пачка кавы пінчук маніторыць кошты ў крамах, нават запісвае ў спецыяльны нататнік, і толькі пасля гэтага купляе каву.

У пацвярджэнне сваіх слоў мужчына даслаў гэтыя фота з рынку па вуліцы Зорнай і з гіпермаркета «Еўраопт».

Напрыклад, 190 грам растваральнай кавы «Neskafe» на рынку па вуліцы Зорнай прадаюць за 12,5 рублёў, 320 гр каштуе 18,5 рублёў, паўкілаграмовы пачак - 27 рублёў.

Для параўнання ў «Еўраопце» 190 грам распушчальнай кавы «Neskafe» прадаюць за 12,39 рублёў, 320 гр за 18,99 рублёў, паўкілаграмовы пачак - 26,99 рублёў.

Распушчальная кава «Jacobs Monarch» на рынку каштуе 18 рублёў, «Jacobs Kronung» – 24 рублі, «Jacobs Cronat Gold» – 25 рублёў.

У «Еўраопце» была толькі кава «Jacobs Monarch». Аналагічны пачак кавы прадаюць за 19,89 рублёў.

500 грам молатай кавы «Dallmayr prodomo» каштуе 21 рубель, у гіпермаркеце такі пачак прадаецца з «чырвоным кошце» за 34,99 рублёў.

Паўкілаграма «Dallmayr Classic» на рынку каштуе 22 рублі, у гіпермаркеце за 21,39 рубель можна купіць толькі 250 грам кавы.

Колькі каштуе кава ў Еўропе?

Напрыклад, 100 грам распушчальнай кавы «Neskafe» каштуе 4,49 еўра або 11,28 рублёў (паводле курсу Нацбанка на 23/09 - 2,5133 рубля).

500 грам молатай кавы «Dallmayr prodomo» каштуе 5,39 еўраў або 13,55 рублёў, «Jacobs Kronung» - 8,49 еўра або 21,34 рубля.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках