24 красавiка 2024, Серада, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Медуза»: У Расеі ў войска збіраюцца набраць 1,2 мільёна чалавек

19
«Медуза»: У Расеі ў войска збіраюцца набраць 1,2 мільёна чалавек

У Маскве план мабілізацыі - да 16 тысяч.

У рамках «частковай мабілізацыі» у Расеі збіраюцца набраць у войска 1,2 мільёна чалавек. Пра гэта «Медузе» расказала крыніца, блізкая да аднаго з федэральных міністэрстваў.

Адначасова з гэтым крыніца журналістаў, блізкая да кіраўніцтва Масквы, паведаміла, што ў сталіцы плануюць мабілізаваць да 16 тысяч чалавек. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца, блізкая да аднаго з федэральных міністэрстваў. У Пецярбургу набраць збіраюцца блізу 3,2 тысячы чалавек, дадала крыніца, блізкая да прадстаўніцтва Паўночна-Заходняй федэральнай акругі.

Суразмоўца, блізкі да аднаго з федэральных міністэрстваў, адзначыў, што з абласных цэнтраў «рэкамендавалі набіраць па мінімуме». Ён дадаў: «Ідуць па сельскіх раёнах, там няма СМІ, апазіцыі і больш падтрымкі [вайны]».

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу 21 верасня пасля абвяшчэння мабілізацыі казаў, што ў войска збіраюцца прызваць 300 тысяч рэзервістаў.

Колькасць людзей, якія падлягаюць мабілізацыі, пазначаная ў сёмым пункце адпаведнага ўказа прэзідэнта Расеі Пуціна. Гэты пункт засакрэчаны.

«Новая газета. Еўропа» 22 верасня паведаміла са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта РФ, што ў сёмым пункце гаворыцца аб наборы да мільёна чалавек. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў гэтую інфармацыю «фальшывай».

Пяскоў раней паведаміў, што ў сёмым пункце пазначаная колькасць людзей, якія падлягаюць мабілізацыі, але ён не ўдакладніў, аб якой менавіта колькасці ідзе размова. Прадстаўнік Крамля спаслаўся на словы Шайгу: «Адзінае, што я магу сказаць, што Сяргей Кужугетавіч Шайгу ў сваім інтэрв'ю сказаў: «300 тысяч чалавек». Вось там ідзе гаворка аб колькасці да 300 тысяч чалавек».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках