19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўночы закідалі «кактэйлямі Молатава» вайсковыя камісарыяты і адміністрацыйныя будынкі

17
У Расеі ўночы закідалі «кактэйлямі Молатава» вайсковыя камісарыяты і адміністрацыйныя будынкі

Падпалы вайсковых камісарыятаў пачаліся ў РФ пасля абвяшчэння мабілізацыі.

Уночы 23 верасня ў чатырох расейскіх населеных пунктах адбыліся напады на адміністрацыйныя будынкі і аб'екты, звязаныя з мабілізацыяй, паведамляе выданне SOTA.

- У Расеі далей падпальваюць вайсковыя камісарыяты і адміністрацыйныя будынкі. За ноч стала вядома як мінімум пра чатыры новыя выпадкі. Горад Свабодны, Амурская вобласць: невядомы кінуў «кактэйль Молатава» ў будынак вайсковага камісарыяту. [...] Агнём часткова быў пашкоджаны фасад будынка, - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак выдання, у Хабараўску «невядомы» спрабаваў падпаліць кабінет начальніка аддзела мабілізацыі і кабінет захоўвання статыстычнай дакументацыі, для гэтага бутэлькі з гаручай вадкасцю былі закладзеныя ў кратах на вокнах, але «пажар быў патушаны хутка, таму дакументацыя не пацярпела».

- Таксама паведамляецца аб пажары ў пасёлку Цэлінны на Алтаі - там загарэўся Дом культуры, дзе ў тым ліку знаходзіцца адміністрацыя сельсавета. Агнём у памяшканні адміністрацыі пашкодзіла толькі столь. [...] У горадзе Камышыне Валгаградскай вобласці мужчына з панчохай на галаве кінуў два «кактэйлі Молатава» ў акно будынка мясцовай адміністрацыі», у выніку будынку прычыненая нязначная шкода, – апісала SOTA яшчэ два інцыдэнты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках