18 красавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі вайсковыя камісарыяты сталі мяняць загады аб мабілізацыі

2
У Расеі вайсковыя камісарыяты сталі мяняць загады аб мабілізацыі

Замест забароны на выезд з горада ці раёна там з'яўляецца забарона на выезд за мяжу.

У Расеі вайсковыя камісары некаторых рэгіёнаў змянілі тэксты апублікаваных загадаў аб мабілізацыі, піша a target="_blank" href=https://meduza.io/news/2022/09/23/voennye-komissary-stali-menyat-prikazy-o-mobilizatsii-vmesto-zapreta-na-vyezd-iz-goroda-ili-rayona-tam-poyavlyaetsya-zapret-na-vyezd-za-rubezh>«Медуза».

Замест забароны для вайскоўцаў запасу на выезд з горада ці раёна, якія былі ў першапачатковых версіях дакументаў, там з'яўляецца забарона на выезд за межы Расейскай Федэрацыі.

Тэкст змяніў вайсковы камісар Свярдлоўскай вобласці (вось як выглядаў загад і як ён выглядае зараз). Таксама памяняў загад камісар Самарскай вобласці.

Ці паўсюдна вайсковыя камісары ўводзяць падобныя абмежаванні, невядома. Напрыклад, загад вайсковага камісара Татарстана быў зменены інакш - там вайскоўцы запасу павінны ўзгадняць з ваенкаматам «парадак выезду і прыбыцця» (меркавана, з раёна або горада).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках