18 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Расеі палаюць вайсковыя камісарыяты: карта

8
Па ўсёй Расеі палаюць вайсковыя камісарыяты: карта

Людзі падпальваюць таксама адміністрацыйныя будынкі.

У самых разнастайных кутках Расейскай Федэрацыі гараць вайсковыя камісарыяты. Гэта стала адбывацца пасля таго, як дыктатар Уладзімір Пуцін абвясціў сваю пастанову аб "частковай" мабілізацыі, інфармуе Telegram-канал "Маланка".

У суботу, 24 верасня, у Сеціве была апублікаваная карта пажараў у вайсковых камісарыятах на тэрыторыі Расеі.

Адзначаецца, што ўсяго за 2 дні пасля абвяшчэння прымусовай мабілізацыі колькасць падпаленых камісарыятаў перавысіла агульную колькасць за мінулыя 6 месяцаў.

Як сведчыць карта, апублікаваная парталам media.holod, за два дні ў Расеі гарэлі дзевяць вайсковых камісарыятаў.

Ёсць падазрэнне, што ўсе яны загарэліся не праз халатнасць работнікаў, а з прычыны мэтанакіраванага падпалу. Адзін будынак гарэў у Санкт-Пецярбургу, астатнія - на Далёкім Усходзе і ў паўднёвых рэгіёнах краіны.

Такім чынам, мы назіраем, што далёка не ўсе расейцы і ў прамым, і ў пераносным сэнсах гараць жаданнем адпраўляцца на захопніцкую вайну ва Украіне і тамака станавіцца грузам «200».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках