25 красавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейцаў пускаем наперад»

«Расейцаў пускаем наперад»

Баец з Чачэніі чакае гібелі расейскага жаўнера ва Украіне, каб забраць ягоны аўтамат.

У тэлеграм-каналах распаўсюдзілася відэа, на якім ваюючы ва Украіне на баку расейскага войска баец з Чачэніі на чачэнскай мове кажа, што чакае гібелі свайго «рускага» таварыша са службы, каб забраць у яго зброю.

«У гэтага расейца аўтамат новы, таму я стаю за ім, каб забраць ягоны аўтамат, калі яго заб'юць. Вось так гэтых расейцаў пускаем наперад», - кажа голас за кадрам.

«Каўказ.Рэаліі» пацвярджае вернасць перакладу слоў на відэа з чачэнскай мовы.

Дзе, калі і кім быў зроблены гэты запіс, невядома. На відэа бачны лес і вайскоўцы са зброяй. Геалакаваць месца здымкі ў гэтых звестках немагчыма. Запіс апублікавалі многія тэлеграм-каналы, у тым ліку апазіцыйны чачэнскі рух 1ADAT.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках