19 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самыя папулярныя краіны для адпачынку беларусаў за мяжой

4
Названы самыя папулярныя краіны для адпачынку беларусаў за мяжой

Падарожнікі падчас адпачынку дабіраюцца ў вельмі экзатычныя месцы.

З нагоды Сусветнага Дня турызму, які адзначаецца 27 верасня, Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў статыстыку аб уязным і выязным турызме ў Беларусі за 2021 год, паведамляе tochka.by.

Куды беларусы часцей за ўсё ездзяць у адпачынак

У топ-5 самых папулярных краін для замежнага адпачынку ўвайшлі Егіпет, Турцыя, Украіна, ААЭ і Расея. Егіпет у гэтым спісе ў лідарах з вялікім адрывам - 217,8 тысяч чалавек. У Турцыі пабывалі 147 тысяч беларусаў, ва Украіне - 32 тысячы.

Наведвалі беларусы і экзатычныя краіны. Напрыклад, у Мазамбіку пабывалі пяць чалавек, ва Угандзе - чатыры, у Амане - тры. А да Венесуэлы дабраліся 52 турысты.

Увогуле, паводле звестак Белстата, за мяжой пабывалі на адпачынку ў 2021 годзе 478,8 тысяч беларусаў. Яны наведалі 91 краіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках