25 красавiка 2024, Чацвер, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Лукашэнкі нечакана накіраваўся ў Сочы

64
Самалёт Лукашэнкі нечакана накіраваўся ў Сочы

Борт вылецеў з Менска ўвечары 24 верасня.

Чытач «Зеркалa» адсачыў рэйс Boeing 767-32KER пад нумарам EW-001PB. Гэта адзін з самалётаў, на якім лятае Аляксандр Лукашэнка. Борт вылецеў з Менска ўвечары 24 верасня.

Паветранае судна накіравалася ў Сочы. Цяпер яно знаходзіцца там. Ці быў на борце Аляксандр Лукашэнка, інфармацыі няма. Якіх-небудзь афіцыйных яго візітаў у Расею таксама не анансавалася.

САМАЛЁТ ЛУКАШЭНКА BOEING 767-300 ПАД НУМАРАМ EW-001PB НА FLIGHT RADAR 24 ВЕРАСНЯ.

Між тым, у аўторак 20 верасня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Аляксандрам Вальфовічам Лукашэнка мімаходзь згадаў аб выправе. Але куды яна будзе, не сказаў:

— Праз тыдзень, калі я вярнуся з выправы, каб мы гатовы былі правесці гэтае мерапрыемства (з яго ўдзелам у пытаннях абароны. — Заўв. рэд.) на базе Міністэрства абароны.

Нагадаем, з пачатку 2022 года Лукашэнка наведваў Расею з афіцыйнымі візітамі шэсць разоў. Падчас кожнага ён сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках