24 красавiка 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсоне ліквідавалі важнага калабаранта, які быў нардэпам ад «Партыі рэгіёнаў»

10
У Херсоне ліквідавалі важнага калабаранта, які быў нардэпам ад «Партыі рэгіёнаў»
АЛЯКСЕЙ ЖУРАЎКА

На месцы выбуху «выпадкова» апынуліся расейскія прапагандысты.

У часова акупаваным Херсоне прагрымеў выбух у гатэлі, у якім пражывалі расейскія прапагандысты, а таксама экс-рэгіянал Аляксей Жураўка, які заклікаў Расею «давесці спецаперацыю да канца і дайсці да заходніх межаў Украіны, каб вызваліць краіну ад нацыяналістаў».

«Раптам быў «выбух» у гатэлі, дзе жылі раша-прапагандысты (на жаль, не пацярпелі) і Жураўка (вельмі пацярпеў)», - піша выданне «РИА Мелітопаль».

Расейскае прапагандысцкае выданне «Известия» пацвердзіла выбух і паведаміла, што ў гэтым гатэлі спыніліся журналісты RT. Ніхто з іх нібыта не пацярпеў.

«Усе восем нумароў гатэля былі запоўненыя. З некаторых звестак, загінулі тры чалавекі, сярод якіх - дэпутат Вярхоўнай рады V і VI скліканняў Аляксей Жураўка. Таксама ёсць пацярпелыя», - гаворыцца ў паведамленні.

Расейскія СМІ пішуць, што ракетны ўдар па будынку нанеслі УСУ з амерыканскай рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) HIMARS.

Аляксей Жураўка - што пра яго вядома

Былому народнаму дэпутату ад «Партыі рэгіёнаў», 48-гадоваму Аляксею Жураўку паведамілі аб падазрэнні ў дзеяннях на шкоду суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, публічных закліках да агрэсіўнай вайны, вырабе і распаўсюджванні матэрыялаў з апраўданнем расейскай агрэсіі.

«Аляксей Жураўка, знаходзячыся пасля расейскага ўварвання ў Алешках Херсонскай вобласці, у сетцы «Вконтакте» і сваім тэлеграм-канале распаўсюджваў матэрыялы, якія былі накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў дзяржаве і дэмаралізацыю народа і войска Украіны», - паведамілі ў Офісе генеральнага пракурора Украіны.

6 красавіка 2022 г. экс-нардэп у забароненай ва Украіне расейскай сацсетцы «Вконтакте» апублікаваў допіс: «Наркаман хоча вайны. Актор надумаў мантаваць відэа пра Бучу для спынення міру. Украінцы будуць гінуць да апошняга за амерыканскія і англійскія інтарэсы. Паклёп ворагаў нашай перамозе не перашкода!».

2 красавіка ён апублікаваў паведамленне: «Дарагія сябры! Над вызваленай часткай Запарожжа падняўся трыкалор! Для большасці жыхароў вызваленых тэрыторый сіне-жоўты сцяг асацыюецца са смерцю і пакутамі. Менавіта пад гэтым сцягам апошнія 8 гадоў забівалі жыхароў Данбаса, а пасля і людзей на ўкраінскіх тэрыторыях».

Аляксей Жураўка ўцёк у Расею яшчэ ў 2015 годзе. Але пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ вярнуўся на Херсоншчыну.

Ужо сем гадоў былы нардэп-здраднік знаходзіцца ў агульнаўкраінскім вышуку. Летась справа Жураўкі была перададзеная ў Херсонскі гарадскі суд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках