24 красавiка 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заціснуты ў кут

13
Пуцін заціснуты ў кут

Кіраўнік Крамля разумее, што ягоны рэжым вось-вось пасыплецца.

Дыпламат і міністр замежных спраў Украіны 2014-2019 гадоў Павел Клімкін у інтэрв'ю «Радыё НВ» заявіў, што тое, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін апынуўся загнаным у кут, павялічвае рызыку ўжывання ім ядзернай зброі.

«Так», - адказаў Клімкін «Радио НВ» на адпаведнае пытанне.

Ён пацвердзіў, што выкарыстанне ядзернай зброі магло б стаць для Пуціна апошнім аргументам.

«Я сур'ёзна стаўлюся да пагроз Пуціна, думаю, што выкарыстанне малаверагоднае, але тым не менш не думаю, што ён яе не выкарыстае. Я ведаю, што нашыя саюзнікі таксама ўважліва на гэта глядзяць і яны выдатна разумеюць, што ў галаве ў Пуціна каша з вялікадзяржаўя, рэваншызму, гісторыі, якую ён сам сабе прыдумаў, разуменне, што рэжым пасыплецца, калі ён будзе дзейнічаць далей», - сказаў дыпламат.

Клімкін дадаў, што спадзяецца, што людзі вакол расейскага дыктатара разумеюць, што загнаны ў кут ён можа выкарыстаць што хочаш, і што ім давядзецца разам з ім за гэта адказваць.

«І я ведаю, што там ужо пачынаюць розныя людзі думаць, а што рабіць, таму што гэта дарога ў нікуды, гэта дарога ў пекла для сённяшняй Расеі», - сказаў былы міністр.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках