19 красавiка 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Медуза»: Мужчынам забароняць выязджаць з Расеі з 28 верасня

15
«Медуза»: Мужчынам забароняць выязджаць з Расеі з 28 верасня

Гэта адбудзецца адразу пасля заканчэння «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Улады Расеі збіраюцца закрыць межы для мужчын мабілізацыйнага ўзросту, паведаміла «Медузе» крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта (АП) РФ. Паводле ягоных слоў, найбольш імаверная дата ўвядзення забароны - 28 верасня.

Другая крыніца, таксама блізкая да АП, кажа, што гэта адбудзецца «пасля рэферэндумаў», якія праводзяць у самаабвешчаных «ДНР», «ЛНР» і на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны. Яны закончацца ўвечары 27 верасня.

Суразмоўца адзначыў, што будзе падабенства «выязных віз»: для выезду з Расеі мужчынам давядзецца атрымліваць дазвол ад вайсковага ккамісарыяту.

Раней «Медуза» пісала, што межы для мужчын да заканчэння «рэферэндумаў» 27 верасня будуць адкрыты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках