16 красавiка 2024, aўторак, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра надвор'е ў Беларусі на тыдзень з 26 верасня да 2 кастрычніка

1
Стала вядома пра надвор'е ў Беларусі на тыдзень з 26 верасня да 2 кастрычніка

Будзе даволі цёпла.

У Беларусі на тыдні з 26 верасня да 2 кастрычніка будзе даволі цёпла. Аднак надвор'е будзе нестабільным - чакаецца воблачнасць, парывісты вецер і часам дажджы. Пра гэта паведамляе тэлеканал АНТ.

У Берасці амаль увесь тыдзень будзе воблачна і з дажджамі - толькі ў панядзелак, 26 верасня, ападкаў не чакаецца і воблачнасць будзе пераменнай. Тэмпература паветра будзе вагацца ад +9 да +10 градусаў Цэльсія ўначы і ад +14 да +17 градусаў удзень.

У Віцебску дажджы пальюць ужо 26 верасня, аднак у наступныя тры дні ападкаў не чакаецца - затое з пятніцы да нядзелі дождж, хутчэй за ўсё, будзе ісці кожны дзень. Тэмпература паветра ўдзень - ад 12 да 17 градусаў цяпла, уначы - ад +7 да +10 градусаў.

У Гомелі ўвесь тыдзень чакаецца пераменная воблачнасць, з панядзелка (26 верасня) да серады (28 верасня), а таксама ў нядзелю (2 кастрычніка) - дажджы, у астатнія дні будзе суха. Тэмпература паветра ад +13 да +16 удзень і 7-10 градусаў вышэй за нуль уначы.

Тыдзень у Гародні пройдзе з пераменнай воблачнасцю і дажджамі - толькі ў пятніцу, 30 верасня, ападкаў не чакаецца. Паветра ўдзень будзе выгравацца ад 12 да 16 градусаў вышэй за нуль, уначы - ад 8 да 10 градусаў са знакам «плюс».

Панядзелак у Магілёве чакаецца без дажджоў, але ўжо ў аўторак, 27 верасня, у рэгіёне пройдуць ападкі, дажджліва будзе ва ўсе дні акрамя чацвярга (29 верасня), воблачнасць ва ўсе дні пераменная. Тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад +14 да +16, уначы - ад +7 да +10 градусаў.

У Менску таксама амаль увесь тыдзень будуць дажджы, адносна сухое надвор'е ўстановіцца толькі ў панядзелак 26 верасня і ў чацвер 29 верасня. Воблачнасць пераменная, тэмпература паветра - ад +13 да 15 удзень, а ночы будуць халаднейшыя, чым у іншых рэгіёнах - усяго толькі ад +5 да +9.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках