18 красавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прарвалі фронт пад Лазавой і заходзяць расейскай групоўцы ў тыл

20
УСУ прарвалі фронт пад Лазавой і заходзяць расейскай групоўцы ў тыл

Уся абарона войска РФ на гэтым кірунку можа абрынуцца.

Пры адначасовым удары з боку плацдарму ля Купянска ўся абарона ўздоўж мяжы так званай «ЛНР» можа абрынуцца, паведамляе dialog.ua.

Выданне зазначае, што прарасейскія тэлеграм-каналы і вайсковыя прапагандысты б'юць трывогу і заяўляюць аб цяжкай для расейскага войска сітуацыі пад Ліманам.

Так, вайсковы ТГ-канал «Рыбарь» (адзін з найбуйнейшых у РФ) паведамляе, што падраздзяленні УСУ прарвалі расейскі фронт ля Лазавой і пагражаюць аператыўнай аблогай расейскай групоўцы ў Лімане.

Больш за тое, расейскія вайсковыя крыніцы сцвярджаюць, што ў выпадку выхаду УСУ да Сватава ўся Ліманская групоўка расейскага акупацыйнага войска апынецца ў аператыўным атачэнні.

«Пры адначасовым удары з боку плацдарму ля Купянска ўся абарона ўздоўж мяжы «ЛНР» можа абрынуцца», - пішуць расейцы.

Паводле інфармацыі, якая паступае з РФ, Масква кідае ў бой рэзервы з мэтай запаволіць прасоўванне УСУ, спрабуючы стабілізаваць фронт РФ.

Пры гэтым італійскі вайсковы аналітык, экспэрт у наземных сілах, артылерыйскіх і ракетных сістэмах NATO Томас Тайнер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter адзначае, што УСУ могуць быць яшчэ далей прасунутыя ўглыб расейскага тылу, чым на апублікаванай мапе.

«Што я заўважыў на мапах «Рыбаря»: украінскія сілы заўсёды на 20 км далей, чым ён прызнае. Так што поўны крах расейскіх войскаў у Паўночным Луганску вельмі імаверны», - піша італійскі вайсковы аналітык.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках