25 красавiка 2024, Чацвер, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спроба расейцаў контратакаваць у Харкаўскай вобласці скончылася іх разгромам

7
Спроба расейцаў контратакаваць у Харкаўскай вобласці скончылася іх разгромам

Акупанты страцілі танкі Т-90А.

Расейскае войска распачало няўдалую спробу контратакі ў Харкаўскай вобласці, якая скончылася разгромам і кінутай бронетэхнікай.

У сацыяльных сетках з'явілася відэа, знятае ўкраінскімі вайскоўцамі з беспілотніка. На апублікаваных кадрах два кінутыя расейскія Т-90А.

Фрагмент відэа публікуе Тэлеграм-канал «Украіна 365».

Мяркуючы з кадраў расейскі наступ скончыўся няўдачай - першы танк уграз у балоце, іншы - з'ехаў з дарогі і заваліўся на бок, затрымаўшыся ў кювеце.

У сацыяльных сетках адзначаюць, што відэа свежае - расейцы паспрабавалі пайсці ў контрнаступленне ў суботу, 24 верасня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках