24 красавiка 2024, Серада, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два гады таму былі затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

2
Два гады таму былі затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі»

Ні «суд», ні вялікія тэрміны іх не скарылі.

Роўна два гады таму 25 верасня 2020 года у Менску былі жорстка затрыманыя мае сябры з «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель, Андрэй Войніч і Павал Юхневіч! Відэаблогер Дзмітрый Казлоў (Шыры Кот) быў затрыманы яшчэ раней. Пазней была затрымана Ірына Шчасная, а Максу Вінярскаму ўдалося прапартызаніць яшчэ некалькі месяцаў. Сяброў «судзілі» разам з Паўлам Севярынцам, і насудзілі на ўсіх разам 40 год турмы. Але ні «суд», ні вялікія тэрміны іх не скарылі! Паглядзіце гэта відэа на сапраўдных зуброў супраціву!

Сябры, вы сапраўдныя героі! За вамі будучыня! Хутка мы ізноў будзем разам!

Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!

Андрэй Шарэнда, Facebook

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках